На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваная дзяржаўная праграма «Турызм» на 2026—2030 гады. Даведаліся, якія задачы ставіць перад сабой Міншчына ў гэтай сферы на пяцігодку.
Па-першае, гэта мадэрнізацыя санаторна-курортнага комплексу. Па-другое, пашырэнне нумарнога фонду. Таксама ў планах мадэрнізацыя гасцініцы ў Маладзечне, будаўніцтва СПА-атэля ці санаторыя ў Нясвіжы, рэканструкцыя і мадэрнізацыя 24 аб’ектаў аграэкатурызму, стварэнне турыстычнага кірунку «Тэхналагічная даліна БЕЛАЗа» — сучаснага тэхнапарка цяжкай тэхнікі, стварэнне кластара «Валожынскія гасцінцы», які аб’яднае ўладальнікаў аграэкасядзіб, рамеснікаў, аніматараў, музыкантаў, адкрыццё прыдарожных гандлёвых і забаўляльных цэнтраў.
Розныя віды турызму таксама атрымаюць сваё развіццё ў цэнтральным рэгіёне:
- гісторыка-культурны — у Нясвіжы, Заслаўі, мемарыяльных комплексах «Хатынь» і «Курган Славы»;
- актыўны — на гарналыжных курортах «Лагойск» і «Сілічы»;
- экалагічны — у нацыянальным парку «Нарачанскі», на возеры Нарач, у заказніку «Сялява».
Яна ВАЛАСАЧ