Top.Mail.Ru
326

Як будуць працаваць паліклінікі і бальніцы 9 і 10 мая?

Зацверджаны графік работы ўстаноў аховы здароўя Беларусі 9 і 10 мая, паведамляе агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.


Праца амбулаторый, паліклінік, паліклінічных аддзяленняў бальніц і РНПЦ, арганізацый службы крыві, аптэк, арганізацый медтэхнікі і асаблівага тыпу, а таксама бальніц і РНПЦ запланавана так:

  • 9 мая (пятніца) — па графіку святочнага дня;
  • 10 мая (субота) — па графіку суботы.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што бесперапыннасць лячэбнага працэсу пры аказанні меддапамогі насельніцтву будзе забяспечана. Больш за тое, служба хуткай медыцынскай дапамогі ў святочныя дні працуе ў рэжыме павышанай гатоўнасці.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю