Top.Mail.Ru
199

Як будуць працаваць арганізацыі аховы здароўя Беларусі ў навагоднія святы

Зацверджаны графік работы ўстаноў аховы здароўя краіны ў выхадныя і святочныя дні ў снежні 2025 года — студзені 2026-га, паведаміла агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.

Амбулаторыі, паліклінікі, а таксама паліклінічныя аддзяленни бальніц і РНПЦ, арганізацыі службы крыві, санэпарганізацыі, аптэкі, арганізацыі медтэхнікі і арганізацыі адмысловага тыпу працуюць:

20 снежня — па графіку працоўнага дня;
25 снежня — па графіку работы ў святочны дзень;
26 і 27 снежня — па графіку работы ў суботні дзень;
28 снежня — па графіку работы ў выхадны дзень;
1 і 2 студзеня — па графіку работы ў святочны дзень;
3 студзеня — па графіку работы ў суботні дзень;
4 студзеня — па графіку работы ў выхадны дзень;
7 студзеня — па графіку работы ў святочны дзень.

Стацыянары бальніц і РНПЦ будуць функцыянаваць:

20 снежня — па графіку работы ў суботні дзень;
25 снежня — па графіку работы ў святочны дзень;
26 снежня — па графіку працоўнага дня;
27 снежня — па графіку работы ў суботні дзень;
28 снежня — па графіку работы ў выхадны дзень;
1 і 2 студзеня — па графіку работы ў святочны дзень;
3 студзеня — па графіку работы ў суботні дзень;
4 студзеня — па графіку работы ў выхадны дзень;
7 студзеня — па графіку работы ў святочны дзень.

У Міністэрстве аховы здароўя падкрэслілі, што ў святочныя і выхадныя дні, як і ў астатнія, у краіне забяспечаць бесперапыннасць лячэбнага працэсу пры аказанні меддапамогі насельніцтву. У гэты перыяд традыцыйна служба хуткай (неадкладнай) меддапамогі працуе ў рэжыме павышанай гатоўнасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю