Top.Mail.Ru

Як барысаўчанін з дапамогай балончыка з фарбай і ватных палачак зрабіў для свайго аўто «новы» нумар

Падроблены рэгістрацыйны знак: відавочца адправіў інфармацыю ў чат-бот «Мы заўсёды побач!».


У Старадарожскі РАУС было перададзена паведамленне аб тым, што на адной з АЗС заўважаны аўтамабіль з перайначаным рэгістрацыйным знакам. Такую інфармацыю ў міліцыю накіраваў відавочца.

Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі ўстанавілі, што 57-гадовы жыхар Барысаўскага раёна згубіў рэгістрацыйны знак свайго легкавога аўтамабіля «Citroen». Каб не займацца вырашэннем пытання па яго аднаўленні ў ДАІ, мужчына пайшоў іншым шляхам. Знаходзячыся па месцы жыхарства, ён зняў нумар са свайго грузавога аўто, зафарбаваў старыя лічбы з дапамогай балончыка з фарбай і ватнымі палачкамі нанёс зверху «новы» нумар. Пасля чаго ўстанавіў яго на «Citroen» і працягнуў эксплуатацыю аўто.

Праз некалькі дзён мужчына прыехаў на запраўку. Там яго «творчасць» заўважыў відавочца, пасля чаго інфармацыя паступіла ў міліцыю.

Следчымі заведзена крымінальная справа за падробку рэгістрацыйнага знака транспартнага сродку. Аматару гаражнага цюнінгу пагражае крымінальная адказнасць.

Дарэчы, супрацоўнікі ДАІ нават у транспартным патоку вельмі хутка адрозняць падробку ад арыгінала. Калі вы страцілі рэгістрацыйны знак, звярніцеся ў падраздзяленні МРА ДАІ, аднавіце страчаны нумар і катайцеся далей на сваё задавальненне.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю