Top.Mail.Ru

Ягораў: Для аздараўлення праблемных прадпрыемстваў трэба прымаць комплексныя рашэнні

Для аздараўлення праблемных прадпрыемстваў трэба прымаць комплексныя рашэнні. Аб гэтым заявіў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў, перадае БелТА.



Гаворачы пра аздараўленне праблемных прадпрыемстваў, Аляксандр Ягораў адзначыў, што іх у Беларусі няшмат, але адносна іх трэба прымаць комплексныя рашэнні. «Першае — з пункту гледжання рэструктурызацыі запазычанасці, каб зняць бягучы цяжар. Другі важны напрамак — даць фінансавыя рэсурсы, абаротныя сродкі для таго, каб прадпрыемствы маглі развівацца. Трэцяе — мець дакладную, зразумелую стратэгію, як прадпрыемствы збіраюцца павялічваць сваю эфектыўнасць. Таму што можна бясконца доўга рэструктурызаваць запазычанасць, але калі эфектыўнасць прадпрыемства ад гэтага не расце, ніякага сэнсу ў рэструктурызацыі прадпрыемства няма», — упэўнены першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

Пры гэтым, дадаў ён, не так важная сама рэструктурызацыя, колькі змена стратэгіі работы прадпрыемства: «Калі прадпрыемства сваёй стратэгіяй бачыць бясконцыя звароты па рэструктурызацыю, што нехта гэтыя даўгі будзе пераносіць на год, на два, на тры, але пры гэтым не глядзіць на сваю эфектыўнасць, то, вядома, гэта тупіковы шлях развіцця прадпрыемства».

Аляксандр Ягораў лічыць, што прадпрыемству трэба паглядзець, якім чынам можна павялічыць продаж прадукцыі, а таксама папрацаваць са сваім сабекоштам. Акрамя таго, канстатаваў ён, для аптымізацыі затрат трэба павышаць, напрыклад, колькасць робатаў, якія прыпадаюць на аднаго работніка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю