Top.Mail.Ru
136

XXXIII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе з 17 па 22 сакавіка

XXXIII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе з 17 па 22 сакавіка. Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.



Сёлета яна будзе прысвечана 35-годдзю СНД. Акрамя гэтага, яе тэмай стане і Год беларускай жанчыны.

«Цяпер актыўна рыхтуемся да выставы-кірмашу, працуем з нашымі экспанентамі, гасцямі і пісьменнікамі. Мы спадзяёмся, што гэта выстава на самай справе стане добрым падзейным мерапрыемствам як для кніжнага свету нашай краіны, так і для Мінска і Беларусі ў цэлым», — сказаў намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Езерскі.


Паводле яго слоў, летась выставу наведала больш за 76 тыс. чалавек, у ёй прыняла ўдзел 21 краіна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю