Top.Mail.Ru
375

«Калядныя вечары» прайшлі 16 студзеня 2026 года ў Брэсцкім абласным цэнтры маладзёжнай творчасці

16 студзеня 2026 года ва УА «БАЦМТ» было незвычайна людна, бо сабраліся ўдзельнікі і гледачы XX юбілейнага абласнога дабрачыннага праекта «Калядныя вечары». 



Аўтарамі праекта з’яўляюцца А. Жыркевіч, В. Султанаў. 

Ганаровымі гасцямі свята сталі Высокапраасвяшчэннейшы Іаан, Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі, а таксама Наталля Анатольеўна Каліноўская, начальнік упраўлення па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. 

Праграма мерапрыемства была прадстаўлена каляднымі песнапеннямі, дэкламацыяй паэтычных твораў, выступленнямі святочнага хору Храма Уваскрэсення Хрыстова горада Брэста (рэгент Лія Крац), студыі «Радасць мая» Храма Узвышэння Крыжа Гасподня г. Высокае Брэсцкай вобласці, а таксама тэатралізаваным выступленнем «Вялікі падарунак для самых маленькіх» узорнай студыі эстэтычнага выхавання «Акіян» пры УА «БАЦМТ». 

Пасля завяршэння спектакля па традыцыі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці «Прыгажосць Божага Сусвету», падчас якога Высокапраасвяшчэннейшы Іаан, Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі, уручыў дзецям дыпломы і падарункі. 


Начальнік упраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Наталля Каліноўская адзначыла, што была рада ўбачыць чыстыя і шчырыя вочы юных удзельнікаў мерапрыемства. Яна дзякавала іх бацькам, якія выхавалі такіх выдатных дзяцей, і педагогам, якія ўбачылі ў дзецях талент і развілі яго. 

Іаан, Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі, мяркуе, што ў сучасным свеце, калі за душы людзей і дзяцей перш за ўсё змагаюцца дэструктыўныя сілы, важна менавіта ў сям’і быць прыкладам сваім дзецям, каб у будучыні пажынаць жыватворныя плады свайго выхавання, а таксама ведаць, што наша Радзіма, наша дзяржава — Рэспубліка Беларусь — заўсёды будзе ў надзейных руках.

Таксама паважаны святар адзначыў, што Ісус Хрыстос, у гонар нараджэння якога і адзначаецца свята Божага Нараджэння, прыйшоў не для таго, каб усталяваць уладу палітычную, а Царства Божае на зямлі. Больш за тое, ён звярнуў увагу, што праблема сумлення, якая чырвонай ніткай прайшла праз тэатралізаванае прадстаўленне «Вялікі падарунак для самых маленькіх», насамрэч з’яўляецца вельмі сур’ёзным выклікам сучаснага свету, актуальным і для дзяцей, і для дарослых. 

Ва УА «БАЦМТ» цяпер працуе традыцыйная абласная калядная выстава дзіцячага выяўленчага і дэкаратыўнага мастацтва «Усе дзеці таленавітыя».

Святлана СЁМІНА
Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю