XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне адбудзецца 5-6 чэрвеня. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама.
З 5 па 6 чэрвеня горад над Нёманам у 15-ы раз стане культурнай сталіцай сяброўства і адзінства — тут пройдуць заключныя мерапрыемствы фестывалю.
Фестываль нацыянальных культур — гэта не толькі яркія канцэрты, выставы і майстар-класы, нацыянальныя гастранамічныя пляцоўкі, але і асаблівая атмасфера сяброўства і адзінства, калі ўвесь горад ператвараецца ў адну вялікую сям’ю. Як падкрэслілі ў аблвыканкаме, XV фестываль абяцаюць правесці маштабна і гучна.