Top.Mail.Ru
166

Выставу «Рэзідэнт рускай культуры» з музея-запаведніка Тургенева прадставілі ў Мінску

Выставу «Рэзідэнт рускай культуры» з фондаў Дзяржаўнага мемарыяльнага і прыроднага музея-запаведніка І. С. Тургенева «Спаскае-Лутавінава» прадставілі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Аб гэтым БелТА расказала загадчык навукова-экспазіцыйнага сектара музея Алена Жасткова.


Планшэтная экспазіцыя расказвае аб ролі Івана Тургенева ва ўсталяванні культурных сувязей паміж Расіяй і еўрапейскімі краінамі.

Лёс «падзяліў» Тургенева паміж радзімай і Еўропай. Пісьменнік знаёміў еўрапейскіх чытачоў з Пушкіным і Гогалем, Талстым і Ганчаровым. Дзякуючы Тургеневу ў Расіі пачалі чытаць Мапасана, Флабера, Дзікенса, Тэкерэя. Пры жыцці Тургенева яго творы былі перакладзены на замежныя мовы: нямецкую, французскую, англійскую, японскую. На працягу многіх гадоў у Тургеневе бачылі «рускага еўрапейца», яго называлі «паслом ад рускай інтэлігенцыі» ў Еўропе. У кола знаёмых пісьменніка ўваходзілі многія еўрапейцы: дзяржаўныя асобы, прадстаўнікі сем’яў уладароў, грамадскія дзеячы, мастакі, літаратары, музыканты.

У 1879 годзе І. С. Тургенеў стаў першым пісьменнікам, які атрымаў ганаровае званне доктара грамадзянскага права ў Оксфардскім універсітэце (за ўклад у справу вызвалення сялян у Расіі).

Дасціпны назіральнік, тонкі мастак, Тургенеў не ставіў пытанні «ў лоб», а адлюстроўваў у сваёй творчасці рэальнае рускае жыццё, заахвочваў чытачоў да роздумаў і спрэчак. Творы пісьменніка перавыдаваліся на працягу ўсяго XX стагоддзя і з’яўляюцца актуальнымі і сёння. Выстава «Рэзідэнт рускай культуры» дасць магчымасць прадэманстраваць значнасць гэтага літаратурнага генія ў міжнародным культурным узаемадзеянні.

Чытайце таксама: Выставу да 100-годдзя з дня нараджэння мастака Міхаіла Чэпіка прадставяць у Мінску

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю