Выстава «Мая Беларусь» па тэхнічных прычынах не будзе працаваць 20 студзеня. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на арганізатараў.
Маштабны праект «Мая Беларусь» размясціўся ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. Выстава дасягненняў суверэннай Беларусі праходзіць з 19 снежня па 23 лютага. Экспазіцыя выбудаваная ў фармаце маршруту для вялікага падарожжа па краіне. Яна аб’ядноўвае сотні ўнікальных экспанатаў.
Па тэхнічных прычынах 20 студзеня выстава не будзе працаваць. Арганізатары прыносяць прабачэнні гасцям.