Top.Mail.Ru
306

Выстава «Лесдрэўтэх» пройдзе ў Беларусі з 15 да 18 кастрычніка

На новай пляцоўцы і ў новым фармаце

Упершыню Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш пройдзе ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. Арганізатары форуму — а гэта Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнае прадпрыемства «БелЭкспа» — рыхтуюць насычаную дзелавую і выставачную праграму, паведамілі ў прэс-службе профільнага міністэрства.

На выставе свае экспазіцыі прадставяць арганізацыі лясной гаспадаркі і сумежных галін. У прыватнасці, будуць прэзентаваны экспартныя магчымасці лясгасаў, найноўшае абсталяванне і тэхніка для лесанарыхтовак, дрэваапрацоўкі і многае іншае.

Чакаецца, што ў выставе-кірмашы прымуць удзел і замежныя ўдзельнікі. Прыемным падарункам для гасцей форуму стане і разнастайная культурная праграма.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю