Top.Mail.Ru
222

Выстаўка дасягненняў «Мая Беларусь» пройдзе ў Мінску з 19 снежня па 23 лютага

Выстаўка дасягненняў суверэннай Беларусі «Мая Беларусь» пройдзе з 19 снежня па 23 лютага ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры, паведамілі БелТА ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа».



«19 снежня адбудзецца адкрыццё выстаўкі дасягненняў суверэннай Беларусі — „Мая Беларусь“. Прыходзьце і паглядзіце, чаго дасягнула наша краіна за гады незалежнасці. Адчуйце, што Беларусь — гэта месца сілы», — гаворыцца ў паведамленні.

Як раней анансаваў дырэктар Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа» Сяргей Баран, у гэтым годзе экспазіцыя будзе падзелена на тры блокі. Першы з іх — інсталяцыі і фотазоны. Наведвальнікі выстаўкі ўбачаць інсталяцыю ў выглядзе карты Беларусі са знакавымі аб’ектамі, узведзенымі за гады незалежнасці краіны. У вялікай выставачнай зале будзе экспазіцыйны блок у выглядзе васьмі буйных лакацый, прысвечаны ключавым галінам. А ў малой зале будзе прадстаўлена экспазіцыя, якая раскрывае прыгажосць і турыстычны патэнцыял краіны.

Чакаецца, што падрабязная інфармацыя аб графіку работы выстаўкі і праграме культурных мерапрыемстваў хутка з’явіцца на сайце моябеларусь.бел.

Адкрыццё выстаўкі прымеркавана да другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, што пройдзе ў Мінску 18-19 снежня.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю