Top.Mail.Ru

Высокі ўзровень узаемадзеяння

Узаемаадносіны паміж урадамі Беларусі і Расіі знаходзяцца на самым высокім узроўні. Аб гэтым заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падчас рабочай сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Барысам Грыз-ловым, паведамілі ў прэс-службе ўрада.



Абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі да пасяджэнняў Савета кіраўнікоў урадаў СНД, Еўразійскага міжурадавага савета, а таксама да міжнароднай прамысловай выстаўкі «ІНАПРАМ. Беларусь», якія адбудуцца ў канцы верасня ў Мінску.

Як чакаецца, больш за 20 губернатараў Расійскай Федэрацыі гэтымі днямі на-ведаюць Беларусь. Запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч і перагавораў, абмер-каванне новых праектаў, што дасць магчымасць актывізаваць міжрэгіянальнае су-працоўніцтва і вывесці яго на якасна новы ўзровень.

Аляксандр Турчын падкрэсліў, што ўзаемаадносіны паміж урадамі Беларусі і Расіі знаходзяцца на самым высокім узроўні. Парадак дня шырокі, інтэнсіўная рабо-та вядзецца па ўсіх кірунках, адзначыў ён.

***

Таксама, як паведамілі ў прэс-службе ўрада, адбылася тэлефонная размова Аляксандра Турчына і яго расійскага калегі Міхаіла Мішусціна.

Былі абмеркаваны актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага двухбаковага супрацоўніцтва.

Кіраўнікі ўрадаў таксама закранулі пытанні падрыхтоўкі да пасяджэнняў Саве-та кіраўнікоў урадаў СНД і Еўразійскага міжурадавага савета, што адбудуцца 29 і 30 верасня ў Мінску.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю