Чатырох гарыл, выратаваных ад браканьераў, вярнулі ў дзікую прыроду. Яны будуць жыць у нацыянальным парку Вірунга ў ДР Конга, паведамляе «МИР 24».
Чатырох самак з мянушкамі Мапенда, Нджынгала, Ісангі і Лулінгу перавезлі на гару Чыяберыму, што на мясцовай мове абазначае «гара духаў». Да выпуску ў прыроду гарылы прайшлі працяглую праграму рэабілітацыі. Некаторым з іх спатрэбілася каля 10 гадоў, каб навучыцца здабываць ежу, будаваць сховішчы і ўдзельнічаць у сацыяльнай групе.
Усіх чацвярых выратавалі ад незаконных гандляроў у раннім узросце. Яны раслі ў ахоўным запаведніку плошчай 39 га, дзе авалодвалі навыкамі выжывання ў дзікай прыродзе пад наглядам апекуноў.
Пасля выпуску ў дзікую прыроду спецыялісты працягвалі назіраць за гарыламі. Яны хутка «пазнаёміліся» з суродзічамі і навучыліся есці мясцовыя расліны, якіх не было ў запаведніку.
Усходнія раўнінныя гарылы знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Вучоныя выказалі надзею, што рэінтрадукцыя чатырох асобін дазволяць павысіць колькасць папуляцыі. Да гэтага на гары Чыяберыму жылі толькі восем усходніх раўнінных гарыл, зараз жа іх колькасць узрасла да 12.