Top.Mail.Ru

Выпускнікам Беларускай акадэміі авіяцыі ўручылі ліцэнзіі пілотаў

Упершыню ў гісторыі

Курсантам Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, якія скончылі навучанне па спецыяльнасці «Лётная эксплуатацыя паветраных суднаў грамадзянскай авіяцыі», уручылі ліцэнзіі камерцыйнага пілота і дыпломы аб заканчэнні ВНУ, перадае БелТА.

Урачыстая цырымонія адбылася ў будынку былога аэравакзала аэрапорта Мінск-1.

«Здаецца, зусім нядаўна Прэзідэнтам прынята рашэнне аб стварэнні нацыянальнай школы пілотаў. Яно ўвасоблена ў жыццё. Мы здольныя былі гэта зрабіць і сталі на крок бліжэй да ўмацавання нацыянальнай бяспекі», — сказаў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч.

Ён павіншаваў выпускнікоў з тым, што для іх адкрываецца новы этап у жыцці.

Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Ігар Яцкевіч адзначыў, што невыпадкова пляцоўкай для правядзення цырымоніі стаў будынак аэрапорта Мінск-1, дзе сцены літаральна дыхаюць гісторыяй. «Гэта свята выпускнікоў, якія сваёй паўсядзённай працай даказалі права быць першымі», — адзначыў Ігар Яцкевіч.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю