Top.Mail.Ru
285

Выпускнік сталічнай ВНУ падрабіў дакументы аб працаўладкаванні — распачата крымінальная справа

Выпускнік адной са сталічных ВНУ падаў загадзя падробленыя дакументы аб працаўладкаванні, каб не кампенсаваць затрачаныя дзяржавай сродкі на навучанне. Пракуратура горада Мінска распачала крымінальную справу, паведаміла БелТА.


Пракуратура горада Мінска распачала крымінальную справу ў дачыненні да 24-гадовага жыхара сталіцы — яму інкрымінавана прычыненне маёмаснай шкоды ў значным памеры без прыкмет крадзяжу.

Згодна з матэрыяламі справы, малады чалавек у перыяд з 12 кастрычніка 2021 года па 19 кастрычніка 2022 года пры дапамозе іншых асоб прадаставіў супрацоўнікам адной з вышэйшых навучальных устаноў Мінска загадзя падробленыя дакументы аб сваім працаўладкаванні па размеркаванні па спецыяльнасці. Такім чынам ён хацеў стварыць умовы для вызвалення сябе ад кампенсацыі сродкаў у рэспубліканскі бюджэт, затрачаных дзяржавай на яго падрыхтоўку.

Выпускнік атрымаў для сябе маёмасную выгаду і прычыніў шкоду бюджэту ў суме больш за Br3,9 тыс. У пракуратуры адзначылі, што ўчыненае ім злачынства закранае істотныя інтарэсы дзяржавы і грамадства, паколькі яго дзеяннямі нанесена шкода дзяржаве.

Па выніках вывучэння матэрыялаў праверкі ў пракуратуры горада Мінска прынята рашэнне распачаць у дачыненні да маладога чалавека крымінальную справу па прыкметах саставу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 216 КК. 

Крымінальная справа накіраваная ва ўпраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінску для арганізацыі папярэдняга расследавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю