Выпрабаваны на палях Брэсцкай вобласці айчынны прэс-падборшчык запусцяць у серыйную вытворчасць. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр прамысловасці Андрэй Кузняцоў, перадае БелТА.
«У Брэсцкай вобласці мы праводзілі выпрабаванні камбінаванага прэс-падборшчыка, які зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку. У наступным годзе ён становіцца на серыйную вытворчасць», — сказаў міністр прамысловасці, дадаўшы, што на палях паўднёва-заходняга рэгіёну таксама праходзіць выпрабаванні новы магутны трактар.
Паводле слоў Андрэя Кузняцова, у сельгасработах у цэлым задзейнічана вялікая колькасць айчыннай тэхнікі, вырабленай прадпрыемствамі сістэмы Мінпрама і якая добра сябе зарэкамендавала. Беларуская тэхніка таксама пастаўляецца на экспарт.