Top.Mail.Ru
1026

Вынікі выступлення беларускіх спартсменаў на зімовай Алімпіядзе

Беларускія спартсмены не здолелі заваяваць медалі XXV зімовых Алімпійскіх гульняў у Мілане і Карціна-д’Ампецы, паведамляе БелТА.

Удзел у галоўным старце чатырохгоддзя прынялі 2900 атлетаў з 94 краін, у тым ліку сем спартсменак з Беларусі, якія выступалі пад нейтральным сцягам. Лепшымі рэзультатамі нашай дэлегацыі сталі шостая пазіцыя канькабежкі Марыны Зуевай на дыстанцыі 5000 м і восьмы радок фрыстайлісткі Ганны Гуськовай у лыжнай акрабатыцы.

Вынікі выступлення беларусак у Італіі:

Лыжныя акрабатыка: Ганна Гуськова — 8-е месца, Настасся Андрыянава — 16-е месца, Ганна Дзяруга — 17-е месца;

Канькабежны спорт: Марына Зуева — 6-е месца (5000 м), 15-е месца (3000 м), 20-е месца (мас-старт);

Фігурнае катанне: Вікторыя Сафонава — 26-е месца;

Лыжныя гонкі: Ганна Каралёва — 34-е месца (скіятлон), 45-е месца (індывідуальная гонка), 48-е месца (спрынт);

Гарналыжны спорт: Марыя Шканава — 37-е месца (слалам).

Пачынаючы з 1994 года, беларускія спартсмены прывозілі мінімум адзін медаль з кожнай Белай алімпіяды. Найбольш паспяховымі для нашых атлетаў сталі Гульні-2014 у Сочы (пяць залатых узнагарод і адна бронза). Чатыры гады таму ў Пекіне беларусы заваявалі два сярэбраныя медалі — вызначыліся Ганна Гуськова і біятланіст Антон Смольскі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю