Top.Mail.Ru

Вынікі сацдаследавання па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі прэзентавалі ў Мінску

Вынікі комплекснага рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі прэзентавалі ў Мінску, перадае БелТА. 


Сацдаследаванне праводзіў у ліпені—жніўні 2026 года Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі па заказе Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД).

«Мы вывучалі розныя аспекты сацыяльнага самаадчування жыхароў нашай краіны. Апытана больш за 2 тыс. рэспандэнтаў, яны прадстаўляюць усе рэгіёны Беларусі. У даследаванні ўзялі ўдзел і мужчыны, і жанчыны, людзі сямейныя і несямейныя, з розным узроўнем адукацыі. Выбарачная сукупнасць рэпрэзентуе насельніцтва ўсёй краіны. У даследаванні ўдзельнічалі жыхары 99 населеных пунктаў, якія падзяліліся з інтэрв’юерамі сваім меркаваннем пра тое, наколькі яны задаволены ўмовамі жыцця ў сваім населеным пункце, якія іх прыярытэты ў частцы працы, правядзення вольнага часу, каштоўнасныя арыентацыі. Гэта палітра дае нам магчымасць уявіць, чым жывуць сучасныя беларусы і наколькі яны камфортна адчуваюць сябе ў сваёй роднай краіне», — сказаў дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Мікалай Мыслівец.

У сацыялагічным даследаванні ўзялі ўдзел 2045 рэспандэнтаў, у тым ліку 22,3% — з Мінска, 16,3% — з Мінскай вобласці, 14,3% — Гомельскай, 14,2% — Брэсцкай, 11,7% — Віцебскай, 10,7% — Гродзенскай, 10,5% — Магілёўскай абласцей. Сярод іх — 78,9% гарадскіх і 21,1% — сельскіх жыхароў. 


Сярод апытаных — 55,3% жанчын і 44,7% мужчын. Яны належаць да розных узроставых груп: 18,6% удзельнікаў — 18–30 гадоў, 51,8% удзельнікаў — ад 31 года да 57 гадоў у жанчын і 62 гадоў у мужчын, 29,6% — ад 58 гадоў у жанчын і 63 гадоў у мужчын. 



40,9% апытаных маюць вышэйшую, 44,2% — прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, 14,9% — базавую (да 9 класаў) або сярэднюю агульную (да 11 класаў) адукацыю.


У шлюбе знаходзяцца 55,4% удзельнікаў даследавання, 17,3% — не замужам/халастыя, 12,9% — удаўцы/удовы, 10,8% — разведзеныя. Дзеці ёсць у 75,6% апытаных.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю