Top.Mail.Ru

Вынікі работы ідэалагічнай вертыкалі падвялі на Гольмельшчыне

З актывам рэгіёну ў рамках калегіі камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама сустрэўся намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў. Па ацэнцы спікера, пэўныя поспехі і дасягненні ў рабоце ідэалагічнай вертыкалі Гомельшчыны па выніках мінулага года відавочныя. Тым ні менш работа ідэалагічнага кірунку ў цэлым у перадэлектаральны і электаральны час выявіла кропкі для далейшага росту.


— Неабходна крыху перафарматаваць нашу ідэалагічную работу. Больш завастраць яе на вынік, канкрэтны кантакт з рознымі мэтавым групамі нашых грамадзян. Працаваць не толькі з актывам, з якім зручна, камфортна ўзаемадзейнічаць, але і ісці ў тыя калектывы, мэтавыя групы «куды не ступала нага ідыолага». Гэта і індывідуальныя прадпрымальнікі, прыватныя прадпрыемствы. Гэта сустрэчы па месцу жыхарства з тымі грамадзянамі, якія вядуць дамашнюю гаспадарку, не задзейнічаны ў эканоміцы, але, натуральна, гэта нашы грамадзяне, удзельнічаюць ва ўсіх грамадскіх працэсах, выбарах дэпутатаў і Прэзідэнта нашай краіны, і не ахопліваць іх нашай работай нельга, — засяродзіў увагу Уладзімір Пярцоў.

Па словах спікера, ідыялагічнаму актыву сёння важна сфакусіравацца і на ацэнцы вынікаў сваёй працы, усталяванаму кантакту, ахопу пазначаных мэтавых груп. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта заклікаў ідыолагаў рэгіёна больш актыўна прымяняць новыя метады ўзаемадзеяння, у тым ліку лічбавыя платформы. 

— У кантэксце атрымання інфармацыі, групавой камунікацыі трэба ствараць такія групы на лічбавых платформах, каб па любых пытаннях — камунальных, бытавых, сацыяльных — людзі звярталіся ў такія групы, якія будуць мадэрыравацца органамі ўлады або СМІ на месцах, — звярнуў увагу спікер.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта нагадаў, што апаненты беларускай дзяржаўнасці для дасягнення сваіх стратэгічных і геапалітычных мэт не паслабляюць сваю парпагандыскую работу. 

— У першую чаргу «нацэльваюць свае штыкі» на наша маладое пакаленне, на тых, цяпер яшчэ вучыцца ў школе, ССНУ, ВНУ, тых, хто ў 2030 годзе павінен будзе прыйсці на выбарчыя ўчасткі, аддаць свой голас. Гэта для іх прынцыповая таргетыраваная аўдыторыя. Яны вельмі плотна яе вывучаюць, бо моладзь цалкам знаходзіцца ў лічбавым асяроддзі, сацыяльных сетках, месэнжэрах... Тут нам таксама важна засяроддзіцца, — падкрэсліў Уладзімір Пярцоў.

Ён нагадаў аб галоўнай перавазе ідэалагічнага актыву — уменні працаваць твар да твару, эфектыўна выбудоўваць сустрэчы, дыялогі.

— Якія праходзяць не проста як выступленне лектара, а рэальна двухбаковы трафік, дыялог паміж тым, хто выступае і аўдыторыяй, — пераканны спікер.

Уладзімір Пярцоў заклікаў ідэалагічны актыў, масмедыя адэкватна рэагаваць, лідзіраваць і дамініраваць у інфармацыйным полі краіны. 

фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю