Top.Mail.Ru

Вынікі дзейнасці калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання за 2025 год падвялі ў Мінску


Паколькі калегіяльныя органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (далей — КОТГС) функцыянуюць на добраахвотнай аснове, часам узнікаюць праблемныя пытанні ў рабоце з насельніцтвам на месцах. У сувязі з гэтым, звярнуў увагу старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран падчас семінара ў Мінскім гарвыканкаме, узнікаюць кадравыя перастаноўкі, недахоп пераемнасці. «Наша сустрэча — добрая нагода зверыць гадзіннікі, адзначыць асноўныя праблемныя моманты, падзяліцца вопытам. Спадзяюся, падобныя сустрэчы будуць праводзіцца на рэгулярнай аснове».

Ён таксама адзначыў, што заканадаўства аб мясцовым самакіраванні ў бліжэйшыя гады будзе мяняцца, што дазволіць КОТГС у будучыні развіваць шэраг перспектыўных кірункаў. У непасрэднай звязцы з імі павінны працаваць ТГС і памочнікі дэпутатаў.

  • Падчас мерапрыемства абмеркавалі таксама тэму Года добраўпарадкавання, рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў, правядзення конкурсу на найлепшы КОТГС. У прыватнасці, селётні пераможца — старшыня КОТГС № 4 Першамайскага раёна Ніна Мордзік расказала аб сваім паспяховым досведзе: «На тэрыторыі нашага КОТГС пражывае больш за 30 тысяч чалавек. Але калі сядзіш у кабінеце, ніхто не прыходзіць, каб абмеркаваць актуальныя праблемы. У сувязі з гэтым я вырашыла ставіць столік проста на вуліцы — і людзі падыходзяць, задаюць пытанні, уносяць прапановы. Прыцягваем да добраўпарадкавання дзяцей, ёсць спецыяльныя клумбы, якія даглядаюць дзяўчаты і хлопцы. Ім вельмі падабаецца: яны пераймаюць вопыт у суседзяў. Дзякуючы грамадзянскай ініцыятыве ўстанавілі спартыўны комплекс для моладзі. І гэта толькі невялікая частка нашай работы».

Аб рабоце са зваротамі грамадзян расказала начальнік упраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Мінскага гарвыканкама Іна Кавалеўская. А генеральны дырэктар Дзяржаўнага аб’яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Марына Тоўсцік адказала на пытанні прадстаўнікоў мясцовага самакіравання, якія датычыліся ўстаноўкі і замены дзіцячага гульнявога абсталявання, добраўпарадкавання дваровых тэрыторый, аднаўлення тэрыторый пасля правядзення капітальнага рамонту, рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў і іншых тэм.

Старшыня КОТГС № 130 Фрунзенскага раёна Анжаліка Кухарчык расказала пра сваю работу ў мясцовым самакіраванні: «За пяць гадоў зроблена даволі шмат. Акультураныя чатыры футбольныя і валейбольныя пляцоўкі. Сумесна з адміністрацыяй Фрунзенскага раёна і „Зелянбудам“ на закінутай пляцоўцы створаны парк „Сямейнае дрэва“: устанавілі мангалы, сталы, месца для гульняў дзяцей і інш.»

Варта нагадаць, што на тэрыторыі горада Мінска функцыянуюць 118 калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Каардынацыю іх дзейнасці ажыццяўляе Мінскі гарадскі савет дэпутатаў. Ацэнкай работы з боку Савета з’яўляецца штогадовы агляд-конкурс на найлепшую арганізацыю работы сталічнага КОТГС. Гэты конкурс не толькі спрыяе абмену вопытам паміж рознымі КОТГС, але і дае магчымасць матэрыяльнага стымулявання іх дзейнасці. Па выніках агляду-конкурсу пераможцы атрымліваюць прэміі, палова з якіх накіроўваецца на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы КОТГС, а іншая палова — на заахвочванне актывістаў. 

Тым не менш у рэалізацыі дадзенай дзейнасці існуюць пэўныя праблемныя аспекты, у прыватнасці, якія датычацца мэтавага выкарыстання грашовых сродкаў. Гэтыя пытанні патрабуюць уважлівага падыходу для павышэння эфектыўнасці работы КОТГС і паляпшэння якасці жыцця ў сталіцы.

Яна ВАЛАСАЧ

Чытайце таксама: Прадстаўнікі мясцовага самакіравання расказалі пра тое, што хвалюе людзей, і як вырашаюцца іх пытанні

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю