Top.Mail.Ru
106

Вынікі біржавога гандлю за студзень падвялі ў МАРГ

Адзін з прыярытэтаў профільнага міністэрства — развіццё біржавога гандлю, і студзеньскія вынікі работы Беларускай універсальнай таварнай біржы гэта пацвярджаюць. Як паведамілі ў прэс-службе ведамства, у першым месяцы года праведзена 259 гандлёвых сесій, агульная сума заключаных здзелак перавысіла 1,19 мільярда рублёў, што на 2 % больш, чым у студзені мінулага года. Асабліва прыкметна вырас экспарт: аб’ём здзелак дасягнуў амаль 500 мільёнаў рублёў, дадаўшы 13 % да студзеня 2025 года.


Самымі папулярнымі беларускімі таварамі на знешнім рынку традыцыйна з’яўляюцца піламатэрыялы, мяса-малочная прадукцыя і амінакіслоты. На ўнутраным рынку часцей за ўсё куплялі шрот алейны, кармавыя дабаўкі, круглыя лесаматэрыялы, чорныя металы, вугаль і дранку.

Сукупны эканамічны эфект (эканомія на закупках і дадатковая выручка ад экспартных продажаў) для ўдзельнікаў таргоў склаў больш за 45 мільёнаў рублёў.

Працягваецца і пашырэнне кола ўдзельнікаў. За першы месяц года на біржы акрэдытаваліся 141 айчынная і 69 замежных кампаній. Усяго па стане на 31 студзеня на БУТБ акрэдытавана больш за 38,4 тысячы кампаній, з якіх 9,1 тысячы — нерэзідэнты з 83 краін. Актыўна ўдзельнічалі ў таргах у студзені звыш 6,5 тысячы кампаній, уключаючы 767 замежную з 33 дзяржаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю