Top.Mail.Ru
149

Выканкам СНД і Асамблея народаў свету падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

Падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Выканаўчым камітэтам СНД і міжнародным саюзам няўрадавых арганізацый «Асамблея народаў свету» адбылося сёння ў Выканкаме СНД, паведамляе БелТА. 


Дакумент падпісалі генеральны сакратар Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргей Лебедзеў і генеральны сакратар Асамблеі народаў свету Андрэй Бяльянінаў.

Каменціруючы падзею, Сяргей Лебедзеў адзначыў, што гэта супрацоўніцтва пастаянна развіваецца, а апошнім часам стала яшчэ больш актыўным. «Мы рады таму, што Асамблея набірае вагу, аўтарытэт, павагу. Раней гэта была Асамблея еўразійскіх народаў з дзейнасцю ў культурнай, гуманітарнай і іншых сферах, а зараз гэта ўжо Асамблея народаў свету. Гэта вельмі добра, значыць, арганізацыя набыла вагу, значнасць», — сказаў ён. Паводле слоў генеральнага сакратара СНД, многія кірункі дзейнасці Асамблеі супадаюць з кірункамі дзейнасці СНД, што з’яўляецца асновай узаемадзеяння.

«Улічваючы гэта, будзем працаваць больш цесна. Будзем развіваць супрацоўніцтва ў культурнай сферы перш за ўсё, у адукацыі, спорце», — адзначыў Сяргей Лебедзеў.

Андрэй Бяльянінаў падкрэсліў важкасць падпісанага ў Мінску дакумента. «Мы прадстаўляем народную дыпламатыю, якая дзейнічае там, дзе палітыкі не дамаўляюцца. Дэвіз „Міру — мір!“, якому нас раней вучылі, сёння набывае вялікую актуальнасць. У верасні мінулага года мы праводзілі I Сусветную грамадскую асамблею, да нас прыехала больш за 5 тыс. чалавек са 153 краін свету. Лейтматывам яе стала ўсвядомленае адзінства. Працавала 47 пляцовак, у тым ліку міжканфесійныя. На платформе народнай дыпламатыі няма канфліктаў, як і супярэчнасцяў», — сказаў ён.

У наступным годзе, паводле слоў генеральнага сакратара Асамблеі народаў свету, запланавана правядзенне кантынентальнага саміту ў Бразіліі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю