Ключавым падыходам у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі з’яўляецца наяўнасць узаемнай выгады. Аб гэтым заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведамляе БелТА.
«Я хацела б сканцэнтраваць увагу на яшчэ адным тэзісу, на якім якраз, можа, крыху менш спыніліся, калі асвятлялі ўсе мінулыя візіты Прэзідэнта. Гэта датычыцца і М’янмы, і Амана, і Алжыра. Шмат добрых пытанняў. Шмат пунктаў судакранання. У нас сапраўды з многімі краінамі ўзаемадапаўняльныя эканомікі. І мы менавіта на ўзаемавыгаднай аснове. Не на аднабаковай, ні ў якім разе. Мы толькі так працуем — выгадна павінна быць абодвум бакам», — падкрэсліла Наталля Эйсмант.
Яна расказала, што пасля заканчэння ўсіх перагавораў — у Прэзідэнта такі фармат работы — ён адразу ж даваў канкрэтныя даручэнні членам беларускай дэлегацыі: «Літаральна такія аператыўныя кароткія нарады на нагах адразу пасля заканчэння перагавораў у М’янме. Тое ж самае было пасля заканчэння сустрэчы Прэзідэнта з прэм’ер-міністрам Алжыра — літаральна адразу Прэзідэнт усіх адказных асоб сабраў, і міністра замежных спраў, і міністра гандлю, які замацаваны за Алжырам, і адразу па канкрэтных пунктах яны прайшлі».