Top.Mail.Ru

Выбарачная сяўба яравога аўса пачалася ў паўднёвых раёнах Магілёўскай вобласці

Выбарачная сяўба яравога аўса пачалася ў паўднёвых раёнах Магілёўскай вобласці. Аб гэтым расказалі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, паведамляе БелТА.


На сённяшні дзень да кропкавай сяўбы прыступілі ў Асіповіцкім і Бабруйскім раёнах.

«Умовы надвор’я склаліся спрыяльна для ранняга правядзення ўсіх вясновых работ. Тэхніка выходзіць у поле, некаторыя раёны прыступілі да ўзворвання, — расказала начальнік упраўлення інтэнсіфікацыі раслінаводства і меліярацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская. — Паўднёвыя раёны (Бабруйскі і Асіповіцкі) пачалі сяўбу яравых збожжавых культур, у прыватнасці аўса. Тэмпература дазваляе, глеба прагрэлася, вільгаць ёсць, а авёс не баіццаола холаду».

У гэтым сезоне ў рэгіёне плануецца засеяць больш за 110 тыс. га раннімі яравымі культурамі. На сённяшнюю раніцу пасеяна 62 га аўса ў Бабруйскім раёне, 25 га — у Асіповіцкім. У бліжэйшы час да сяўбы падключацца Глускі, Быхаўскі і Кіраўскі раёны.

У гэтым годзе па структуры пасяўных плошчаў у рэгіёне практычна нічога не змянілася. «Адзінае — пашыраем плошчу сяўбы кукурузы на зерне да 43 тыс. га, у мінулым сезоне яна складала каля 30 тыс. га, а таксама да 4 тыс. га павялічваем плошчу сяўбы соі», — адзначыла Лілія Гулінская.

Таксама ў вобласці ідзе сяўба шматгадовых траў — ужо засеяна больш за 1 тыс. га. А ўсяго па плане — 50 тыс. га. 

«Вядуцца работы па ўнясенні калійных і фосфарных угнаенняў пад яравую сяўбу, уносіцца арганіка. Паўднёвыя раёны — Бабруйскі, Быхаўскі, Глускі, Кіраўскі і Асіповіцкі — прыступілі да падкорму азімага рапсу. Для цяперашніх умоў гэта не рана — пачалася вегетацыя раслін», — дадала начальнік упраўлення.

Сёлета ўсе збожжавыя культуры будуць высеяны насеннем не ніжэй за першую рэпрадукцыю. «Элітгасам аказваецца падтрымка, патанняецца частка насення на элітнае насенне з рэспубліканскага бюджэту», — падкрэсліла яна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю