Папуляцыі вялікіх белых акул у Міжземным моры знаходзяцца пад пагрозай знікнення, а незаконны промысел спрыяе іх скарачэнню. Пра гэта сведчаць даследаванні амерыканскіх вучоных, праведзеныя ў партнёрстве з брытанскай арганізацыяй Blue Marine Foundation, паведамляе БелТА.
Белыя акулы — адзін з больш як 20 відаў міжземнаморскіх акул, якія знаходзяцца пад абаронай міжнароднага права, а гэта значыць, што іх лоўля і продаж забаронены законам. Аднак даследчыкі выявілі, што толькі ў 2025 годзе было забіта сама меней 40 вялікіх белых акул.
Даследчык Франчэска Ферэці з Універсітэта Вірджынія сказаў, што папуляцыі многіх акул, у прыватнасці белых акул, рэзка скараціліся ў Міжземным моры за апошнія дзесяцігоддзі. «Уплыў прамысловага рыбалоўства ўзмацняецца. І цалкам верагодна, што ў найбліжэйшай будучыні гэтыя віды вымруць», — сказаў ён.
У сваёй апошняй місіі па вывучэнні драпежнікаў доктар Ферэці і яго каманда працавалі ў Сіцылійскім праліве, які быў вызначаны як «апошняя апора» ў Міжземным моры для некалькіх відаў акул, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.