Top.Mail.Ru
119

«Вялікі турыстычны тыдзень» у красавіку ў Мінску: што будуць абмяркоўваць эксперты

Мінск з 7 па 11 красавіка стане пляцоўкай «Вялікага турыстычнага тыдня», якая аб’ядноўвае ключавыя падзеі індустрыі гасціннасці. Якія мерапрыемствы запланаваны, расказалі арганізатары на прэс-канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу, паведаміла БелТА.


Адна са значных падзей — IV Беларуска-расійскі турыстычны кангрэс. Як адзначыў старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Беларусі Піліп Гулы, мерапрыемства зарэкамендавала сябе як эфектыўнае і запатрабаванае ў асяроддзі прафесіяналаў турбізнесу, у прадстаўнікоў дзяржаўных органаў улады. Яно актуальна з пункту гледжання наладжвання дзелавых кантактаў, абмеркавання навін, пошуку, выпрацоўкі рашэнняў, сінхранізацыі, уніфікацыі заканадаўства. 

«Пляцоўка кожны год становіцца ўсё больш маштабнай, яркай, глыбокай па змястоўнай частцы», — расказаў Піліп Гулы. Запланавана работа прафесійных секцый, трэнінгаў, кантактнай біржы ў фармаце B2B. На палях кангрэса таксама пройдзе ўручэнне міжнароднай рэстараннай прэміі WHERETOEAT і прэзентацыя спецыялізаванай выставы для гасцінічнага і рэстараннага бізнесу. 


Старшыня камітэта па турызме Санкт-Пецярбурга Яўген Панкевіч у сваю чаргу адзначыў, што кангрэсны турызм — значны сегмент індустрыі. Прадстаўнікі турсферы горада на Няве прадставяць праграму «Пецярбургскі стыль у турызме», гатовы падзяліцца сваімі паспяховымі практыкамі з беларускімі калегамі.

У рамках «Вялікага турыстычнага тыдня» адбудзецца і форум Travel Hub «Садружнасць». Ён арыентаваны на пытанні пазіцыянавання і пашырэння турпрадуктаў краін СНД, развіццё міждзяржаўных турысцкіх маршрутаў, удасканаленне інструментарыю вырашэння актуальных праблем галіны турызму і індустрыі гасціннасці на заканадаўчым узроўні. Плануецца падпісанне пагадненняў і мемарандумаў аб супрацоўніцтве. Удзельнікі мерапрыемства змогуць наведаць музеі і іншыя турыстычныя лакацыі сталіцы. 

«Міжпарламенцкая асамблея дзяржаў — удзельніц СНД удзяляе вялікую ўвагу развіццю і ўдасканаленню сферы турызму, у тым ліку яе заканадаўчага рэгулявання, — адзначыла кіраўнік праекта Юлія Зайкова. — Мерапрыемствы форуму будуць сканцэнтраваны на абмеркаванні актуальных пытанняў развіцця патрыятычнага, экалагічнага, сельскага і актыўнага турызму. Секцыя па патрыятычным турызме пройдзе ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны».


Партнёрамі Travel Hub «Садружнасць» выступаюць Нацыянальны цэнтр гістарычнай памяці пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, Расзапаведцэнтр Міністэрства прыродных рэсурсаў і экалогіі РФ і Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ.

Завершыць «Вялікі турыстычны тыдзень» выстава «Адпачынак-2026».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю