Top.Mail.Ru

Каранік: Расце дзяржаўная падтрымка навукі — узрастае адказнасць навукоўцаў

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Каранік далажыў кіраўніку дзяржавы аб ходзе падрыхтоўкі сустрэчы Прэзідэнта з навуковай грамадскасцю.


Было падкрэслена, што навуковая сфера ў тым ліку павінна ўнесці свой значны ўклад у рэалізацыю задач па развіцці краіны ў будучай пяцігодцы. Акцэнт — на практыка-арыентаваныя распрацоўкі, узмацненне сувязі навукі і вытворчасці, імпартазамяшчэнне і нарошчванне экспартнага патэнцыялу, засваенне запатрабаваных у рэальным сектары інавацыйных кірункаў. Кіраўнік НАН таксама праінфармаваў Прэзідэнта аб канкрэтных праектах і напрацоўках, па тэматыцы якіх раней даваліся даручэнні кіраўніка дзяржавы.

000022_1761733521_745744_big.jpg

Расце дзяржаўная падтрымка навукі — узрастае адказнасць навукоўцаў

Вялікая нарада Прэзідэнта Беларусі з навуковай грамадскасцю краіны будзе праведзена да канца 2025 года. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы, ужо вядзецца падрыхтоўка да гэтага маштабнага значнага мерапрыемства. Гэта будзе сустрэча не толькі з акадэмічнай навуковай грамадскасцю. Патрабаванне Прэзідэнта — каб гэта было з удзелам прадстаўнікоў універсітэцкай, галіновай навукі, усіх прадстаўнікоў навуковай сферы. 

«Мы павінны забяспечыць больш цесную інтэграцыю навукі і вытворчасці, навукі і адукацыі для таго, каб тэхналагічныя ланцужкі „ідэя — фундаментальнае даследаванне — прыкладныя даследаванні — укараненне“, а таксама „адукацыя — навука — вытворчасць“ працавалі найбольш эфектыўна. Паколькі патрабаванне цяперашняга часу — хуткае ўкараненне навуковых распрацовак у практыку, што дазваляе забяспечыць тэхналагічны суверэнітэт», — раскрыў некаторыя падрабязнасці Уладзімір Каранік у размове з журналістамі. 

Маючую адбыцца нараду кіраўнік НАН назваў знакавай падзеяй у развіцці навукі нашай краіны, паколькі за ўсе гады незалежнасці Беларусі навука знаходзілася пад пільнай увагай дзяржавы і гэтая тэндэнцыя захаваецца і надалей. «Калі паглядзець прагнозныя дакументы па бюджэце на наступны год, фінансаванне навуковай сферы плануецца павялічыць на 22%. Калі паглядзець больш аддаленую перспектыву — на праект Праграмы сацыяльна — эканамічнага развіцця краіны, — то ў бліжэйшыя пяць гадоў плануецца павялічыць навукаёмістасць ВУП у два разы», — сказаў Уладзімір Каранік. Ён зрабіў акцэнт на тым, што такія сур’ёзныя меры падтрымкі патрабуюць ад навукоўцаў павышэння адказнасці, росту эфектыўнасці функцыянавання як сферы ў цэлым, сістэмы кіравання фінансаваннем, так і эфектыўнасці навуковых распрацовак. «Мы павінны імкнуцца атрымліваць новыя веды ў рамках фундаментальных даследаванняў. Але практыкаарыентаванасць, імпартазамяшчэнне, забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту краіны — гэта тое, на што нам неабходна зрабіць акцэнт. Гэта патрабаванне сённяшняга і, я ўпэўнены, заўтрашняга дня», — падкрэсліў кіраўнік НАН.

Паралельна з падрыхтоўкай да нарады вядзецца работа па ліквідацыі недахопаў у рабоце НАН, на якія раней звяртаў увагу Прэзідэнт. На некаторыя з іх указвала і рабочая група па аналізе дзейнасці НАН, створаная па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў 2024 годзе. «У цесным кантакце з прадстаўнікамі рабочай групы, з Саветам Міністраў падрыхтаваны прапановы, якія датычацца ўдасканалення механізмаў фінансавання і павелічэння мер падтрымкі вучоных, па аптымізацыі структуры НАН», — расказаў старшыня Прэзідыума НАН. Гэтыя прапановы, паводле яго слоў, узгоднены з усімі зацікаўленымі і вынесены на ўзровень кіраўніка дзяржавы. Зараз сумесна з Адміністрацыяй Прэзідэнта праводзіцца іх дапрацоўка. «Мы вельмі спадзяёмся, што да вялікай нарады мы выйдзем ужо з гатовымі рашэннямі, каб і кіраўнік дзяржавы, і навуковая грамадскасць разумелі, куды будзе развівацца навука, якімі будуць кіраўніцкае ядро НАН і прыярытэтныя напрамкі, на што будзе зроблены акцэнт і з дапамогай якіх механізмаў эфектыўнасць работы НАН будзе павышана», — дадаў Уладзімір Каранік.

У цяперашні час Беларусь па навукаёмістасці ВУП (а яна ацэньваецца ў адносных лічбах, бо складаецца з розных крыніц фінансавання) займае другое месца ў СНД, на першым — Расія. Кіраўніком дзяржавы ставіцца задача гэты паказчык павялічваць, імкнуцца да найлепшых сусветных практык. Аднак, удакладніў Уладзімір Каранік, гэта не значыць, што ўсё вырашаецца толькі грашыма. Без стройнай сістэмы, якая будзе забяспечваць эфектыўнасць, выніковасць работы, толькі павелічэнне фінансавання не прывядзе да значных станоўчых зрухаў. 

lab.assistant.picture.jpg

Прэзідэнт не раз выразна выказваў сваё патрабаванне — навукоўцы павінны разумець, што адказнасць за эфектыўнасць іх работы будзе ўзрастаць гэтак сама, як будзе ўзрастаць іх падтрымка з боку дзяржавы. 

Падчас даклада Прэзідэнту размова ішла таксама аб канкрэтных напрамках дзейнасці НАН, якія шмат у чым супадаюць з прыярытэтнымі напрамкамі навуковай дзейнасці, зацверджанымі ўказам кіраўніка дзяржавы. Акрамя таго, у развіццё нядаўняй нарады аб стане спраў і перспектывах Віцебскай вобласці ў размове з Прэзідэнтам абмяркоўваліся канкрэтныя праекты ў аграпрамысловым комплексе (АПК) гэтага рэгіёна. Акцэнт быў зроблены на тым, што навука не павінна заставацца ў баку ад развіцця АПК не толькі Віцебскай вобласці, але і краіны ў цэлым.

«Улічваючы, што на Віцебшчыне ёсць гаспадаркі, якія кіруюцца НАН, было ўказана на тое, што неабходна, каб яны сталі прыкладамі, флагманамі Віцебскай вобласці і каб мы адпрацоўвалі там новыя перадавыя распрацоўкі, — акрэсліў кіраўнік НАН ключавыя патрабаванні кіраўніка дзяржавы. — Было пазначана, што не варта абмяжоўвацца толькі гэтымі гаспадаркамі. Мы максімальна аператыўна павінны ўкараняць распрацоўкі ва ўсіх прадстаўнікоў АПК краіны». 
Размова вялася і па канкрэтных праектах, па якіх Прэзідэнт даваў даручэнні. Гэта, у прыватнасці, праекты ў сферы ЗВЧ-электронікі і лазернай тэхнікі. «Мы падрабязна абмяркоўвалі, што неабходна яшчэ зрабіць для таго, каб гэтыя канкрэтныя навуковыя распрацоўкі і прататыпы як мага хутчэй набылі выгляд серыйных узораў і маглі маштабіравацца, выкарыстоўвацца ў розных сферах дзейнасці нашай дзяржавы», — расказаў Уладзімір Каранік.

Валерыя СЦЯЦКО

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю