Пасля двух гульнявых дзён маладзёжнага чэмпіянату Еўропы (U-21) па футболе ў Славакіі вызначылася палова ўдзельнікаў плэй-оф, паведамляе БелТА.
- У папярэдняй групе А па дзве перамогі атрымалі фаварыты турніру футбалісты Іспаніі і Італіі, якія абыгралі каманды Славакіі і Румыніі. Становішча каманд пасля двух тураў: Іспанія — 6 ачкоў, Італія — 6, Славакія — 0, Румынія — 0.
- У квартэце В выхад у чвэрцьфінал забраніравалі сабе нямецкія футбалісты, англічанам дастаткова не прайграць у трэцім туры. Становішча каманд: Германія — 6, Англія — 4, Славенія — 1, Чэхія — 0.
- У групе D пропуск у першы раўнд плэй-оф заваявалі датчане, шанец на другую пуцёўку маюць усе астатнія зборныя гэтага квартэта. Становішча каманд: Данія-6, Украіна — 3, Нідэрланды — 1, Фінляндыя-1.
- У папярэдняй групе С абодва чвэрцьфіналісты стануць вядомыя толькі пасля заключных паядынкаў. Становішча каманд: Партугалія — 4, Францыя — 4, Грузія — 3, Польшча — 0.
Групавы этап завершыцца 18 чэрвеня, пасля чаго па дзве лепшыя зборныя з чатырох квартэтаў працягнуць барацьбу ў плэй-оф. Чвэрцьфіналы пройдуць 21 і 22 чэрвеня, паўфіналы намечаны на 25 чэрвеня, а вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул адбудзецца 28 чэрвеня ў Браціславе.
Два гады таму маладзёжнае кантынентальнае першынство ў трэці раз выйгралі англічане, якія адолелі ў фінале іспанцаў (1:0). Часцей за іншых моладзевы чэмпіянат Еўропы выйгравалі футбалісты Іспаніі і Італіі, у якіх па пяць тытулаў. Па тры золата ў зборных СССР, Англіі і Германіі, па два — у Чэхіі і Нідэрландаў, па адным разе чэмпіёнамі станавіліся каманды Венгрыі, Швецыі, Францыі і Югаславіі. Маладзёжная зборная Беларусі ў 2011 годзе стала ўладальнікам бронзы.