Сезон фантанаў у Мінску завершыцца традыцыйна ў апошнюю пятніцу верасня, 26 чысла, паведамляе «Мінская Праўда».
Сезон фантанаў у Мінску завершыцца традыцыйна ў апошнюю пятніцу верасня, 26 чысла, паведамляе «Мінская Праўда».
Фантаны адрамантуюць і абновяць
Адзначаецца, што на балансе «Мінскзелянбуда» знаходзяцца 39 фантанаў. Рамонту патрабуюць 16 з іх. Абнаўленне, у прыватнасці, датычыцца фантанаў на пр. Пераможцаў, пл. Я. Коласа і Незалежнасці, каля Опернага тэатра, Нацыянальнай бібліятэкі, будынка аэравакзала і на бульвары Мулявіна.