Top.Mail.Ru
313

Вячаслаў Даніловіч: Ідэалогія без апоры на гістарычнае мінулае выбудоўвацца не можа

Па словах намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Вячаслава Даніловіча, выступленне беларускага Прэзідэнта падчас патрыятычнага форуму ў Валгаградзе было вельмі эмацыйным, насычаным і з гістарычнага, і з ідэалагічнага пункту гледжання.


«У чарговы раз Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, трагедыі і гераізме тых падзей з’яўляецца цэментуючай асновай для нашага грамадства, — удакладніў ён. — Больш таго, кіраўнік дзяржавы нагадаў народную мудрасць аб тым, што народ, які не ведае сваёй гісторыі, не мае будучыні. І калі мы, не дай Бог, з вамі страцім нашу гістарычную памяць, калі мы або нашы нашчадкі пераўтворацца ў Іванаў, якія не памятаюць роду, тады фактычна ніякай будучыні ні ў нашай дзяржавы, ні ў нашага грамадства, народа не будзе. Таму наш святы абавязак — захоўваць памяць аб трагедыі і гераізме нашых продкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны».

Парламентарый падкрэсліў, што мы не павінны баяцца перадаваць памяць аб трагедыі беларускага народа, гераізме нашых продкаў у перыяд ваеннага ліхалецця маладому пакаленню. «Ураджэнцы Беларусі ваявалі фактычна на ўсіх франтах Вялікай Айчыннай вайны, — сказаў дэпутат. — Прэзідэнт узгадаў Аляксандра Вашчанку, які паўтарыў подзвіг Матросава, назваў іншыя імёны. Гісторыя — гэта заўсёды персаналіі. Па-іншаму не бывае. Мы не павінны трансліраваць сухія гістарычныя факты, а падаваць іх эмацыйна — менавіта так, як зрабіў кіраўнік нашай дзяржавы ў сваім выступленні ў горадзе-героі Валгаградзе».

Вячаслаў Даніловіч звярнуў увагу на тое, што пасылы, агучаныя Прэзідэнтам на патрыятычным форуме, пераклікаюцца з падпісанай ім жа Дырэктывай № 12. «Гэты дакумент вельмі дакладна паказвае, што ніякая ідэалогія без апоры на гістарычнае мінулае выбудоўвацца не можа, — канстатаваў дэпутат. — Асаблівую каштоўнасць для нас набываюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, бо калі б не Перамога ў ёй, не было б ні беларускага народа, ні беларускай дзяржаўнасці». 

Вераніка КАНЮТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю