Top.Mail.Ru
229

«Вы такога яшчэ не бачылі» — таматы выраслі на чыгуначных пуцях у Мінску і здзівілі TikTok

Карыстальнік TikTok апублікаваў там відэа, дзе паказаў таматы, якія выраслі на чыгуначных пуцях каля вакзала ў Мінску. Ролік сабраў ужо больш за 231 тыс. праглядаў. Каментатары сталі жартаваць і меркаваць, з-за чаго расліна з’явілася ў такім незвычайным для яе месцы, паведаміла smartpress.by


«Мінскі вакзал, сустракаю гасцей з Санкт-Пецярбурга. Я ў шоку, вы такога яшчэ не бачылі. На пуцях прараслі памідоры, кастрычнік», — падзяліўся аўтар відэа.

Што пісалі ў каментарыях?

«Растуць усюды, акрамя ўгноенага і дагледжанага агарода», — адзначыў адзін з каментатараў. «І яшчэ цікавы момант: туман і фітафтора як бы іх не з’елі! Пытанне чаму?» — спытала жанчына.

«Там угнаенняў больш, чым на любым агародзе будзе», — выказаў меркаванне трэці.

Нехта паказаў памідоры, якія выраслі на вакзале ў Магілёве.

«А што вы хочаце, колькі бабуль на дачу ездзілі з саджанцамі, згубілі крыху», — назвала яшчэ адну версію прарастання памідораў на чыгуначных пуцях каментатарка.

Іншая сказала, што бачыла нават кукурузу на пуцях: «У мінулым годзе смяялася, калі кукуруза на пятым пуці вырасла».

«Вох, не там я дачу сабе „завяла“. Трэба было проста на вакзале пад мостам», — пажартавала трэцяя.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю