ВУП Беларусі ў студзені-лютым 2025 года вырас на 3,1 працэнта. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br38,7 млрд., або ў супастаўных цэнах 103,1% да ўзроўню студзеня — лютага 2024 года.
Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені — лютым 2025 года адносна аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 106,8%.