Top.Mail.Ru

ВУП Беларусі ў студзені—ліпені вырас на 1,3 %

ВУП Беларусі ў студзені—ліпені 2025 года вырас на 1,3 %, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.



Паводле першай ацэнкі, аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br155,2 млрд, або ў супастаўных цэнах 101,3 % да ўзроўню студзеня--ліпеня 2024 года. 

Індэкс - дэфлятар ВУП у студзені--ліпені 2025 года ў адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 112,4 %.

Як адзначылі ў Белстаце, у бягучым годзе больш познія тэрміны пачатку ўборкі ўраджаю і нарыхтоўкі кармоў аказалі ўплыў на дынаміку валавой дабаўленай вартасці і валавога ўнутранага прадукту.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю