Падчас фазы хуткага сну (REM), калі мы бачым самыя яркія сны, мозг асабліва ўспрымальны да знешніх сігналаў. Вучоныя выкарыстоўвалі гэта, каб мякка «накіроўваць» думкі ўдзельнікаў да невырашальных галаваломак.
20 чалавек спачатку спрабавалі рашыць складаныя задачы за тры хвіліны кожную — большая частка задач засталася нярэшанай. Кожную галаваломку суправаджаў унікальны гукавы сігнал. Уначы вучоныя прайгравалі гэтыя гукі толькі для паловы задач — метад называецца мэтанакіраваная рэактывацыя памяці (TMR).Сны дапамагаюць рашаць галаваломкі
-
75 % удзельнікаў бачылі ў сне элементы, звязаныя з задачамі;
-
задачы, падказаныя ў сне, рашаліся ў 42 % выпадкаў, а астатнія — толькі ў 17 %;
-
у 12 удзельнікаў поспех у рашэнні "падказаных" задач вырас з 20 % да 40 %.
Нават без усвядомленых сноў мозг рэагаваў на падказкі. Напрыклад, адна ўдзельніца папрасіла ў сне персанажа дапамагчы рашыць задачу, іншы бачыў лес пасля гукавой падказкі, а трэцяй сніліся джунглі — таксама звязаныя з тэмай задачы.
Што гэта значыць для навукі і крэатыўнасці
Пакуль нельга з упэўненасцю сказаць, што сны наўпрост робяць нас разумнейшымі — магчыма, ролю адыгрывае павышаная цікавасць да задач. Але сам факт магчымасці накіроўваць змест сноў у лабараторыі — сапраўдны прарыў.
Па словах вядучага аўтара даследавання Кена Палера, разуменне таго, як мозг генерыруе ідэі ў сне, можа адкрыць новыя шляхі для пошуку нестандартных рашэнняў сучасных праблем.
У будучыні вучоныя плануюць праверыць, ці можна кіраваць снамі для эмацыянальнай рэгуляцыі, навучання і развіцця крэатыўнасці. Калі эксперымент атрымаецца, сны могуць стаць не толькі крыніцай натхнення, але і інструментам для псіхічнага здароўя.