Аб гэтым піша часопіс «Новости мира инноваций».
Па словах Вадзіма Бэкмана, кіраўніка даследавання, асноўная небяспека ракавых клетак крыецца ў тым, што яны ўмеюць прыстасоўвацца да розных відаў тэрапій і лекаў. «Мы ж вырашылі адабраць у іх гэтую суперздольнасць. Не забіваць іх напрамую, а пазбавіць гнуткасці».
Падчас эксперыментаў вучоныя выявілі, што падобнага можна дабіцца з дапамогай прэпарата цэлекаксіб. Гэты звычайны супрацьзапаленчы сродак ад артрыта прадэманстраваў патрэбны пабочны эфект. Паводле даследавання, цэлекаксіб здольны падвоіць эфектыўнасць стандартнай хіміятэрапіі. Падрабязнасці апублікаваны ў выданні Proceedings of the National Academy of Sciences.
Раней паведамлялася, што аспірын, адзін з самых распаўсюджаных лекаў у свеце, прадэманстраваў нечакана моцны эфект у лячэнні анкалогіі. У пацыентаў з каларэктальным ракам і пэўнымі генетычнымі зменамі штодзённы прыём нізкай дозы прэпарата (160 міліграмаў) пасля аперацыі зніжаў рызыку вяртання хваробы на 55 працэнтаў.