Top.Mail.Ru
123

Вучоныя БДУ стварылі матэрыял для расійскага спадарожніка

Вучоныя БДУ распрацавалі ўнікальны шматмэтавы сцынтыляцыйны матэрыял, які выдатна падыходзіць для работы ва ўмовах космасу. Гэтая распрацоўка будзе выкарыстоўвацца ў спадарожніках, якія працуюць на калязямной арбіце. Пра гэта паведамілі ў ВНУ.



Што такое сцынтыляцыйны матэрыял?

Гэта асаблівы матэрыял, які свеціцца пад уздзеяннем радыяцыі або іншых часціц. Дзякуючы гэтым «успышкам» прыборы могуць рэгістраваць тое, што не бачна чалавечаму воку: радыяцыю, нейтроны, гама-прамяні.

Супрацоўнікі НДІ ядзерных праблем БДУ пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Коржыка стварылі матэрыял, які ўпершыню на постсавецкай прасторы можа адначасова рэгістраваць як электрамагнітнае выпраменьванне, так і нейтроны. Гэта распрацоўка цалкам адаптавана да касмічных умоў: яна ўстойлівая да нізкіх тэмператур, сонечных успышак і іншых высокаэнергетычных з’яў.

Эфектыўнасць матэрыялу ўжо праверана на практыцы. На яго аснове быў распрацаваны трэкавы гама-спектрометр, які ўстанавілі на расійскі спадарожнік фармату 16U «Скарпіён» (МДУ імя М. В. Ламаносава).

Спадарожнік быў паспяхова запушчаны ў снежні мінулага года і ўжо перадае першыя даныя. Гэты комплекс навуковай апаратуры дазваляе праводзіць даследаванні, падобныя да тых, што выконваюць буйныя спадарожнікі, у тым ліку маніторынг радыяцыйнай абстаноўкі і вывучэнне астрафізічных працэсаў.

Універсітэт актыўна развівае гэтыя кірукі. БДУ — адзіная ўстанова ў Беларусі, якая стварыла ўласныя касмічныя нанаспадарожнікі, паспяхова выведзеныя на арбіту ў 2018 і 2023 гадах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю