Top.Mail.Ru

Восень узяла курс на рашучыя перамены. Апранайцеся цяплей!

Як ні круці, восень — не лета. Дні ўсё карацейшыя, і нават яркае сонца, якое становіцца рэдкім госцем, не паспявае падарыць жаданае цяпло.


Вось і на бягучым тыдні з-за высокай вільготнасці будзе даволі зябка, і можна смела мяняць гардэроб на асенні. Памятайце: не бывае дрэннага надвор’я — бывае адзенне не па сезоне. Таму сачыце за метэаралагічным прагнозам і апранайцеся ў адпаведнасці з ім, раяць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду на надвор’е будзе ўплываць перыферыя антыцыклону з цэнтрам над паўднёвым захадам Еўропы. Гэта прынясе пераменную воблачнасць, без істотных ападкаў. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца туман, вільготнасць паветра высокая — да 90 %. Вецер чакаецца заходні, паўднёва-заходні, умераны. Уначы тэмпература паветра складзе ад 3 да 7 °C цяпла, днём — ад плюс 9 °C па паўночным захадзе да 14 °C вышэй за нуль па поўдні Гомельскай вобласці.

Папярэдне ў чацвер умовы надвор’я стане вызначаць вобласць высокага атмасфернага ціску. Будзе пераважаць воблачнае з праясненнямі надвор’е, у большасці раёнаў дажджы малаверагодныя. Прагназуецца вецер усходняй чвэрці, умераны. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман. Вільготнасць паветра высокая. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 да 8 °C цяпла, днём — ад плюс 10 °C па Віцебскай вобласці да 17 °C вышэй за нуль па Гомельскай вобласці.

Віктар ЛЮБІМАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю