Top.Mail.Ru

Восень праяўляе свой нардычны характар

Дажджы ўсё часцей, а ўначы золка


Пятніца яшчэ падорыць нам адноснае цяпло, аднак далей тэмпература ўначы будзе прыкметна паніжацца, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу ўмовы надвор’я ў Беларусі будуць фарміраваць няўстойлівыя паветраныя масы — у паўднёвых раёнах адаб’ецца ўплыў франтальнага раздзелу. Воблачна з праясненнямі. Месцамі чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы, па поўдні краіны ў многіх раёнах пройдуць моцныя дажджы. Вецер пераменных напрамкаў — ад слабога да ўмеранага, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да плюс 4–10 °C, месцамі яшчэ тэрмометры пакажуць 12 °C вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да 13–20 °C цяпла.

У нядзелю ноччу Беларусь будзе знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Днём з акваторыі Балтыйскага мора чакаецца паступленне няўстойлівых паветраных мас. Воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер пераменных напрамкаў — ад слабога да ўмеранага, удзень месцамі парывісты. Тэмпературны фон ноччу чакаецца ў межах 4–11 °С вышэй за нуль. Максімальная тэмпература днём — ад 16 да 22 °С цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Андрэя Феакцістава

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю