Top.Mail.Ru
224

Восем беларусаў выступяць на маладзёжным чэмпіянаце свету па дзюдо ў Перу

У сталіцы Перу Ліме стартуе чэмпіянат свету па дзюдо сярод спартсменаў не старэйшых за 21 год з удзелам беларускіх атлетаў, паведамляе БелТА.


Нашу краіну на планетарным форуме прадставяць па чатыры хлопцы і дзяўчаты. У першы дзень спаборніцтваў 5 кастрычніка на татамі выйдуць Арына Макеенка (да 48 кг) і Дыяна Грыгарэнка (да 52 кг), у панядзелак сутычкі правядуць Антон Дубовік, Станіслаў Альхоў (абодва — да 73 кг) і Ганна Сітнік (да 70 кг), у аўторак выступяць Дзмітрый Коваль (да 90 кг), у аўторак выступяць Дзмітрый Коваль (да 90 кг Яўген Мораў (да 100 кг) і Славяна Рылкевіч (да 78 кг).

У заключны дзень спаборніцтваў у сталіцы Перу 8 кастрычніка спартсмены разыграюць медалі ў змешаным камандным турніры. Усяго маладзёжны чэмпіянат свету сабраў у Ліме больш за 360 дзюдаістаў з 65 краін.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю