Top.Mail.Ru

Вальфовіч расказаў, як у Беларусі развіваецца антыдронавая абарона

У Беларусі праводзіцца комплексная работа па абароне ад дронаў. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БелТА.


Аляксандр Вальфовіч расказаў, што ў Беларусі на пастаяннай аснове ўдасканальваецца так званая антыдронавая абарона. Адпаведныя рэкамендацыі даюцца і прадпрыемствам.

«Яна комплексная — антыдронавая абарона. Гэта не проста паставіць нейкі прыбор. Гэта і розныя інжынерныя збудаванні (маскіровачныя сеткі, ахоўныя сеткі, тросавыя збудаванні, экраны для процідзеяння электрамагнітным хвалям, інфрачырвонаму выпраменьванню), і непасрэдна самі прыборы радыёэлектроннай барацьбы, і комплекс мер па лініі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і іншых службаў», — расказаў дзяржсакратар Савета бяспекі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю