Амерыканскі часопіс Vogue назваў пераможцу конкурсу сярод стыльных сабак «Dogue», перадае Tochka.by.
У рамках спаборніцтва выбіралі самага моднага гадаванца, а галоўным прызам стала публікацыя фота сабакі на вокладцы часопіса.
Што за конкурс?
У рэдакцыі часопіса прызналіся, што конкурс перасягнуў усе чаканні. Замест меркаваных некалькіх тысяч заявак за суткі Vogue атрымаў дзясяткі тысяч анкет ад уладальнікаў сабак. Ажыятаж падхапілі СМІ і карыстальнікі TikTok.
У выніку рэдакцыі трэба было адгледзець 56 749 фотаздымкаў удзельнікаў. У выбары ім дапамагалі запрошаныя эксперты — аўтары папулярнага блога WeRateDogs і прадстаўнікі прэстыжнага клуба сабакаводаў Westminster Kennel Club.
У шорт-лісце засталося 27 сабак, але нават гэта не аблегчыла выбар пераможцы.
«Мы не бачылі такой захопленасці рэдакцыі Vogue чым-небудзь з часоў распродажу ўзораў Prada. Былі і рэзкія выказванні, і з’едлівыя заўвагі, і павышаныя галасы, і нават (амаль) слёзы», — адзначылі арганізатары.
Як выбіралі пераможцу
Крытэрыямі ацэнкі сталі кампазіцыя фота (50 %), характар сабакі, перададзены на здымку (25 %), і яго ўнікальная харызма (25 %).
Пасля шматгадзінных дэбатаў журы вызначыла тройку фіналістаў.
Першае месца дасталася ганчаку Танга, фота якога цяпер упрыгожыць вокладку легендарнага часопіса.

Другое месца ў сабакі Руперта, а на трэцім размясціўся сабака Лола.


«У Танга было ўсё: эфектная пастава, шыкоўнае крэсла на фота і выраз мыскі, які нібыта казала: «Я ведаю, што я дзяўчына з вокладкі», — пракаментаваў дырэктар па глабальным дызайне Vogue Паркер Хабард.
Гаспадыня сабакі-пераможцы — Джэніфер. У інтэрв’ю Vogue яна расказала, што Танга па гараскопе Шалі. Ён любіць актыўны адпачынак, паляванне на яшчарак і сёрфінг.