Воблачнае надвор’е і месцамі туман, слабы галалёд прагназуюцца ў Беларусі 19 снежня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Істотных ападкаў не чакаецца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 2-7 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе мінус 4 — плюс 1, максімальная днём — ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.