Top.Mail.Ru
198

Воблачна, невялікія ападкі. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 20 лістапада

У Беларусі 20 лістапада будзе воблачна з праясненнямі, ноччу месцамі па поўначы, днём у многіх раёнах чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Месцамі магчымы слабы галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні 4—9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да мінус 5 градусаў. Днём будзе ад нуля да плюс 5 градусаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю