Top.Mail.Ru

Візіт Прэзідэнта Узбекістана ў Беларусь завяршыўся, Лукашэнка асабіста праводзіў калегу ў аэрапорце

Візіт Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева ў Беларусь завяршыўся. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка асабіста праводзіў калегу ў аэрапорце, паведаміла БелТА.


Шаўкат Мірзіёеў прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам 8 ліпеня. Сумесная праграма кіраўнікоў дзяржаў пачалася ў гэты ж дзень з сустрэчы ў фармаце тэт-а-тэт. Беларускі лідар запрасіў калегу ў госці, дзе адбылася сустрэча ў нефармальнай абстаноўцы.

Афіцыйная частка — перагаворы прэзідэнтаў з удзелам дэлегацый — адбылася 9 ліпеня. Прэзідэнты дамовіліся аб прынцыпова новым падыходзе ў адносінах дзвюх краін. Была пацверджана мэта выйсці да 2030 года на тавараабарот $2 млрд, у тым ліку за кошт умацавання ўзаемадзеяння ў сферах машынабудавання, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, фармацэўтыкі і шэрагу іншых.

Аляксандр Лукашэнка даў высокую ацэнку дасягнутаму ўзроўню беларуска-ўзбекскага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, атмасферы дружбы і даверу. «Засталося толькі рэалізаваць усё, аб чым дамовіліся. Усё, на што мы здольны ў Беларусі і можам зрабіць для Узбекістана, мы абавязкова зробім. Я паабяцаў гэта Шаўкату Мірамонавічу. Паверце, мы сваю дарогу пройдзем своечасова. Аб гэтым і Прэзідэнт Узбекістана сказаў, што ён не адстане. Ён таксама пройдзе гэту дарогу ў тэрмін, як і належыць», — падкрэсліў беларускі лідар.

«Ад размоў будзем пераходзіць да рэальных спраў. Аляксандр Рыгоравіч адкрыў нам вельмі сур’ёзныя перспектывы, даў шырокія магчымасці (для развіцця супрацоўніцтва. — Заўвага БЕЛТА). Гэта трэба выкарыстоўваць. Гэта гістарычны момант. Калі мы сёння не скарыстаемся, заўтра будзе позна. Гэта ўзаемавыгадна і для Узбекістана, і для Беларусі», — выказаў упэўненасць Шаўкат Мірзіёеў.


Па выніках перагавораў быў падпісаны шэраг дакументаў, галоўны з іх — Дэкларацыя аб устанаўленні адносін стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Узбекістанам. Таксама была зацверджана дарожная карта развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін на 2026-2030 гады.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю