Top.Mail.Ru

Віцебск адкрывае рэдкасці праваслаўнай культуры

У Віцебская абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна працуе выстаўка кніжных рарытэтаў са збораў царкоўна-археалагаічнага кабінета Віцебскай духоўнай семінарыі.



Экспазіцыя выставачнай залы «Ex Libris» прадстаўляе 28 рэдкіх старадрукаў і кірылічных выданняў XVIII — сярэдзіны XX стагоддзя. А гэта — і фрагмент «Чвэрцьевангеля» (1725) і «Канонік» (1739), рукапісная «Псалтирь» з XIX стагоддзя, іншыя цікавыя выданні і рукапісы. Кожная з кніг адлюстроўвае пэўны прыкметны этап у вялікай, шматабсяжнай гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы, праваслаўнай культуры на тэрыторыі сучаснай Беларусі. 

Выстаўка, якая будзе працаваць да 20 кастрычніка, — сведчанне цеснага супрацоўніцтва Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна і Віцебскай духоўнай семінарыі. Пра сістэмную ўвагу да праваслаўнага кніжніцтва, праваслаўнага краязнаўства на адкрыцці выстаўкі «Радасць слова: кніжныя рэдкасці з калекцыі Віцебскай духоўнай семінарыі» якраз і гаварыла дырэктар бібліятэкі Таццяна Адамян.

Мікола БЕРЛЕЖ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю