Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Шчыра віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.
Гэта свята прасякнута любоўю да Бога, праведнасцю і спагадай. Свята гэта натхняе на справы міласэрнасці і заклікае да міру і згоды.
Ражджаство напаўняе нашы душы радасцю, дорыць надзею на выкананне запаветных жаданняў. Збіраючыся ў коле родных і блізкіх людзей, мы дзелімся найважнейшым і патаемным, задумваемся аб вечных ісцінах і сэнсах.
Няхай гэты светлы дзень стане крыніцай духоўных сіл для новых здзяйсненняў і адкрыццяў.
Жадаю вам моцнага здароўя, дабра і ўзаемаразумення.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА