256
Віктар Дзенісенка вызвалены ад пасады пасла Беларусі ў Таджыкістане
15.01.2026 | 18:10
Віктар Дзенісенка вызвалены ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан у сувязі з выхадам у адстаўку. Адпаведны ўказ нумар 13 падпісаў 15 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.