Top.Mail.Ru
76

Ветэран вайны Мікалай Каспяровіч пайшоў з жыцця на 101-м годзе

На 101-м годзе жыцця пайшоў у іншы свет ветэран Вялікай Айчыннай вайны, чалавек-легенда Мікалай Каспяровіч. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на Гомельскі аблвыканкам. 


Калі пачалася вайна, Мікалаю Яўгенавічу было 15 гадоў. «Маці загінула, і разам з бацькам ён быў эвакуіраваны ў Ашхабад. У 1943 годзе хлопец звярнуўся ў ваенкамат з просьбай адправіць яго на фронт», — расказалі ў Гомельскім гарвыканкаме. 

Мікалай Каспяровіч служыў у артылерыі, тройчы быў паранены. Ветэран з’яўляўся кавалерам ордэна Славы III ступені, ордэна Айчыннай вайны I ступені, быў узнагароджаны медалямі «За адвагу», «За вызваленне Варшавы», «За перамогу над Германіяй». У пасляваенныя гады працаваў у прамысловасці і прымаў актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці, у патрыятычным выхаванні моладзі.

«Мікалай Яўгенавіч быў перакананы, што «даў прысягу — значыць, стой да канца. І мы з гонарам яе выканалі, паклаўшы многае на алтар Перамогі», — нагадалі пра пазіцыю ветэрана ВАВ у Гомельскім гарвыканкаме.

Абласны выканаўчы камітэт і абласны савет дэпутатаў смуткуюць у сувязі са смерцю Мікалая Яўгенавіча і выказваюць глыбокія спачуванні родным і блізкім ветэрана. «Мы схіляемся перад яго мужнасцю, стойкасцю і подзвігам, здзейсненым дзеля будучых пакаленняў. Светлая памяць пра яго назаўжды застанецца ў нашых сэрцах», — дапоўнілі ў аблвыканкаме.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю