Беларускія весляры заваявалі два медалі на старце 40-й міжнароднай «Зялёнай рэгаты» Memorial Paolo D’Aloja ў Італіі, паведамляе БелТА.
У спаборніцтвах жаночых двоек парных на возеры П’едзілука перамогу атрымалі нашы Таццяна Клімовіч і Алена Фурман. Беларускі пераадолелі два кіламетры за 7 хвілін 17,27 сек., апярэдзіўшы сярэбраных прызёраў з Францыі ўсяго на тры сотыя секунды. Тройку лепшых замкнуў дуэт з Грэцыі.
У мужчынскай адзіночцы наш Яўген Залатой фінішаваў другі на дзве секунды пасля прадстаўніка Сербіі Мікалая Піменава, бронзу ўзяў літовец Давідас Немеравічус. «Зялёная рэгата» ў Італіі завершыцца 26 красавіка.